У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў. Чакаецца, што ў цырымоніі будзе ўдзельнічаць міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.
– Сёлета дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымае больш за сто курсантаў факультэта міліцыі. Па выпуску ім прысвойваецца першае афіцэрскае званне –лейтэнант міліцыі. Па заканчэнні ведамаснайВНУ маладыя афіцэры накіруюцца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні для далейшага праходжання службы, – адзначыла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Кіраўнік ваеннага аддзела Магілёўскай епархіі протаіерэй Сяргей Лабада правядзе рытуал блаславення выпускнікоў. Цырымонія ўручэння дыпломаў завершыцца запускам у неба кампазіцыі з паветраных шароў у форме лейтэнанцкага пагона, а таксама ўрачыстым маршам выпускнікоў з падкідваннем манет.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»