RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася падрыхтоўка навабранцаў

У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася падрыхтоўка новых курсантаў. У іх стартаваў вучэбны збор. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

«У наш інстытут прыбыло папаўненне – 150 юнакоў і 20 дзяўчат. І ў іх пачаўся навучальны збор, які ў народзе называюць курсам маладога байца. Цяпер на працягу трох тыдняў учарашнія абітурыенты будуць спасцігаць першыя асновы прафесіі супрацоўніка органаў унутраных спраў», – адзначыла Марына Грамыка.

Праграма вучэбнага збору ўключае як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі. Навабранцаў чакаюць заняткі па агнявой, фізічнай, страявой падрыхтоўцы і іншыя дысцыпліны, якія дапамогуць першакурснікам даведацца спецыфіку навучання ў ведамаснай ВНУ. Дапамагаць ім адаптавацца будуць выкладчыкі і найбольш падрыхтаваныя курсанты.

«Маладыя людзі апынуліся ў новай, шмат у чым нязвыклай для сябе абстаноўцы, – падкрэсліў начальнік навучальнага збору Мікалай Бойка, – ім трэба будзе перайсці да строгага захавання дысцыпліны, няўхільнага выканання распарадку дня, атрымаць уяўленне аб прафесіі супрацоўніка АУС, засвоіць патрабаванні Статута. Мабыць, самае складанае для маладога чалавека «з грамадзянкі» – прывыкнуць да жыцця па выразным распарадку дня, у якім рэгламентавана практычна ўсё, уключаючы асабісты час». 

Падчас правядзення навучальнага збору прадугледжаны і цікавыя мерапрыемствы, якія дапамогуць дзецям прадэманстраваць свае таленты, творчы і спартыўны патэнцыял. Сярод навабранцаў шмат адораных дзяцей – лаўрэатаў розных конкурсаў і пераможцаў спаборніцтваў.

Першымі ўражаннямі падзялілася магіляўчанка Дар’я Корсакава. «Тут мы нароўні з хлапчукамі, і гэта выдатна. Вядома, яны нам дапамагаюць, ды і ў нас сярод дзяўчынак ужо склаліся добрыя сяброўскія адносіны. Цяжка будзе ўліцца ў рэжым дня: ранішняя зарадка, прыём ежы, заняткі, страявая падрыхтоўка. Не будзе ні адной вольнай хвіліны. Але чым складаней, тым цікавей», – расказала дзяўчына.

Кульмінацыяй навучальнага збору стане ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі, якая пройдзе 27 жніўня. Курсанты, якія паспяхова прайшлі першыя выпрабаванні, прынясуць клятву вернасці Радзіме і беларускаму народу.

БЕЛТА, фота Магілёўскага інстытута МУС

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая