У аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом. Сёння ключы ад новых кватэр атрымалі 36 шматдзетных сем’яў, як адзначыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага райвыканкама Уладзімір Ігнатаў.
Дом размяшчаецца на вуліцы Легендарнай у раёне дзіцячага садка. Яго будаўніцтва заняло каля дзевяці месяцаў. «Такі дом у Магілёўскім раёне першы. Ён пабудаваны па метадзе маналітнага бетоннага будаўніцтва з няздымнай апалубкай. Падобныя дамы ёсць на вуліцы Алтайскай у Магілёве», – адзначыў Уладзімір Ігнатаў.
Вялікая праца выканана і на прылеглай да дома тэрыторыі. «Тут уладкаваны тратуары, паркоўка для аўтамабіляў, дзіцячая пляцоўка. Акрамя гэтага, для прываблівання дзяцей да актыўнага ладу жыцця зрабілі пляцоўку для варкаўта, устанавілі ў двары абсталяванне для настольнага тэніса», – расказаў прадстаўнік райвыканкама.
У найбліжэйшы час у аграгарадку Межысеткі будзе здадзены ў эксплуатацыю 32-кватэрны дом, а ў аграгарадку Кадзіна – 40 кватэр 60-кватэрнага жылога дома. Большая частка кватэр у гэтых дамах будзе належаць шматдзетным сем’ям.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)