У Магілёўскім раёне дзецям прывіваюць беларускія традыцыі
13.02.2020 - 09:57
Каб пазнаёміць дзяцей з нацыянальнымі традыцыямі, у яслях-садзе аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна зладзілі «Беларускія вячоркі».
Пра традыцыі беларускіх вячорак расказвалі педагогі і самі малыя з дапамогай народных песень, танцаў, прыказак і прымавак. Так калектыў выхавальнікаў імкнецца прывіць дзецям любоў да беларускай культуры.
Переводчик