RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім раёне пабудуюць завод па вытворчасці ламініраваных пліт са слаістых пластыкаў

У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».

«У будаўніцтва новага сучаснага высокатэхналагічна завода будзе ўкладзена $ 90 млн, – паведаміў кіраўнік праекта Яўген Пірх. – Вытворчасць не толькі пашырыць лінейку нашай прадукцыі, але і забяспечыць перапрацоўку айчыннай сыравіны. Ламініраваныя пліты са слаістых пластыкаў шырока выкарыстоўваюцца пры вырабе мэблі, а таксама ў сферы будаўніцтва і дызайну інтэр’ераў. Гэты від прадукцыі мае высокія якасныя паказчыкі, а па механічнай трываласці значна пераўзыходзіць іншыя прэс-матэрыялы».

Новая вытворчасць дасць магчымасць стварыць больш за 100 працоўных месцаў. Аб’ём выпускаемай прадукцыі складзе звыш 12 млн кв. м на год, прычым доля экспарту ў аб’ёме продажаў перавысіць 80%. Завод будзе пабудаваны да 2023 года.

ЗТАА «Кранаспан ОСБ» зарэгістравана ў СЭЗ «Магілёў» у 2011 годзе. На сённяшні день тут функцыянуе вытворчасць арыентавана-стружкавых пліт.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая