RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім раёне школьнікаў навучаюць асновам прадпрымальніцтва

Сёння, 18 студзеня, у Магілёўскім раёне на базе Буйніцкай сярэдняй школы і ТАА «Протас» праходзіць адкрыты дыялог «Моладзь і бізнес у сельскай мясцовасці: праблемы і перспектывы развіцця».

Мэта правядзення форуму – рост прадпрымальніцкай актыўнасці сельскай моладзі.

Сярод тых, хто сабраўся, маладыя бізнесмены і навучэнцы 9-11 класаў. Тыя, хто ўжо займаецца прадпрымальніцтвам, падзяліліся са школьнікамі сваімі поспехамі, расказалі, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца ў стадыі станаўлення. 

Удзельнікам і гасцям адкрытага дыялогу прадэманстравалі фільм аб дасягненнях Магілёўскага раёна і яго патэнцыяле, расказалі аб падтрымцы моладзевага бізнесу ў сферы IT, паказалі, як можна навучацца прадпрымальніцкай дзейнасці праз дадатак у смартфоне.

Падтрымку бізнес-ініцыятыў і стартапаў маладому пакаленню з сельскай мясцовасці прапанаваў таксама «Белаграпрамбанк».

Гутарка падчас сустрэчы ішла аб падатковым заканадаўстве, правілах сямейнага бізнесу і аб тым, як стаць рамеснікам. 

Атрыманыя веды маладыя людзі тут жа замацоўвалі на практыцы – ім прапанавалі паўдзельнічаць у бізнес-гульні «Мазгабойня».

Падчас наведвання ТАА «Протас» школьнікі на свае вочы ўбачылі, як працуе адно з самых паспяховых у раёне сучасных высокатэхналагічных прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці.

Начальніца аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас пракаментавала:

– Усе школьнікі без выключэння, якіх мы запрасілі ўзяць удзел у адкрытым дыялогу, напэўна, змаглі б стаць паспяховымі ў бізнесе: яны ўмеюць крэатыўна думаць, добра паспяваюць па ўсіх прадметах, дысцыплінаваныя і сабраныя. Але ці збіраюцца гэтыя хлопцыі дзяўчаты ў далейшым звязаць сваё жыццё з прадпрымальніцтвам ці ўжо намецілі іншыя планы на будучыню, мы даведаемся па выніках анкетавання, якое правядзём пасля нашага адкрытага дыялогу. А пакуль мы далі магчымасць школьнікам узважыць усе «за» і «супраць», задаць пытанні, якія іх цікавяць, работнікам падатковай інспекцыі, банка, прадстаўнікам мясцовай вертыкалі, маладым бізнесменам і прыняць правільнае рашэнне.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая