У Магілёўскім раёне сёння III Дзіцячы эканамічны форум
23.08.2023 - 09:48
У Буйніцкай сярэдняй школе сёння пройдзе ІІІ Дзіцячы эканамічны форум у рамках V раённага інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Дзень абяцае быць вельмі яркім і насычаным для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства - усіх будуць сустракаць казачныя персанажы, пройдуць дыялогавыя пляцоўкі.
Падрыхтаваны канцэртна-забаўляльныя праграмы, тэатралізавана-гульнявыя паказы. Таксама будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, адкрыюцца выставы, пройдуць майстар-класы, прэзентацыі ідэй з эканамічнай выгадай і шмат іншага.
Переводчик