RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве 22 красавіка пройдзе кірмаш валанцёрскіх вакансій

У Магілёве 22 красавіка пройдзе кірмаш валанцёрскіх вакансій. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

На адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі вядучых добраахвотніцкіх арганізацый і ініцыятыў абласнога цэнтра. Яны раскажуць аб актуальных валанцёрскіх праектах і вакансіях, падзеляцца вопытам і натхняць гасцей сустрэчы гісторыямі поспеху.

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае да ўдзелу ўсіх, хто даўно хоча стаць валанцёрам, але не разумее, з чаго пачаць, у каго ёсць жаданне больш даведацца пра валанцёрства і ініцыятывы, а таксама тых, каму цікавыя гісторыі людзей, якія не хочуць і не могуць жыць «толькі для сябе».

Сустрэча адбудзецца ў 18.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7). Уваход вольны.

Рэд.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая