Паэтапнае адключэнне сістэм ацяплення стартуе ў Магілёве 2 красавіка. Адпаведнае распараджэнне гарвыканкама падпісана, зыходзячы з існуючых умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу.
 
Першыя ў чарзе - прамысловыя, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі.
 
Пры гэтым пры цеплазабеспячэнні ўстаноў адукацыі, жылфонду, гасцініц, сацыяльных, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў прадпісана выконваць рацыянальныя рэжымы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.

СБ