RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве адбудзецца «Тата-мама форум»

У адкрытым гарадскім сямейным мерапрыемстве, якое пройдзе 23 сакавіка на базе сярэдняй школы № 43, запрашаюць паўдзельнічаць сем'і, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць аднаго і больш дзяцей, плануюць дзіця, няпоўныя сем'і і інш.

У рамках «Тата-мама форуму» запланаваны чатыры тэматычныя станцыі, дзе будуць працаваць эксперты. Напрыклад, на першай з іх пад назвай «Псіхалогія» дарослым падкажуць прыёмы эфектыўных зносін з дзецьмі, азнаёмяць з тэхнікай збліжэння і вырашэння канфліктаў, раскажуць аб асновах псіхалагічнага здароўя малых і падлеткаў. Другая – «Адукацыя» - будзе прысвечана асновам пісьменнай камунікацыі дзіця - бацька - педагог. Трэцяя – «Здароўе» - асновам фарміравання ў дзяцей здаровага ладу жыцця. Чацвёртая – «Творчасць і крэатыў» - навучыць, як праводзіць час з сынамі і дочкамі з карысцю з дапамогай гульняў, творчасці, выяўленчага мастацтва. Тут дадуць майстар-клас «Майстэрня шчасця».

Мэта форуму, які арганізуе Магілёўскае абласное маладзёжнае крыло ГА «БСЖ» сумесна з першаснай арганізацыяй жанчын-прадпрымальнікаў Магілёва пры падтрымцы камісіі па справах непаўналетніх і ўпраўлення па адукацыі гарвыканкама, - прапаганда традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павышэнне статусу сям'і ў сучасным грамадстве, кампетэнтнасці фізічнага, псіхалагічнага і культурнага выхавання дзяцей і падлеткаў, умацаванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая