RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве адкрылі дарогу-дублёр вуліцы Якубоўскага і Загараднай шашы: па ініцыятыве грамадзян ёй дадуць назву 17 верасня

У Магілёве адкрылі першую чаргу дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднага шашы. Аб’ект стаў падарункам жыхарам горада да Дня народнага адзінства і адным з найбуйнейшых праектаў транспартнай інфраструктуры абласнога цэнтра.

Першая ў Магілёве бетонка, створаная па сучасных тэхналогіях, злучыла вуліцу Касманаўтаў і новы мікрараён Спадарожнік-2. Да яе будаўніцтва прыступілі ў пачатку 2020 года. «Шматслаёвы пірог»вышынёй каля 1,6 м і працягласцю 1,7 км уяўляе сабой шасціпалосную трасу з пешаходнымі і веладарожкамі, прыпыначнымі кішэнямі з каменнага бруку, зонамі адпачынку з велапаркоўкамі, двума з’ездамі – на вуліцу Будаўнікоў і вуліцу Ямніцкую. Асаблівасць праекта –дзве асноўныя чыгуначныя галінкі –Магілёў-Гомель і Магілёў-Асіповічы прама на шляху трасы. Таму праз іх спецыяльна ўзвялі два пуцеправоды на 270 і 33 метры. Побач з дарогай размяшчаюцца жылыя дамы. Каб абараніць жыхароў ад шуму, тут устанавілі спецыяльныя экраны. Улічваючы, што новая дарога выходзіць на кальцо вул. Касманаўтаў, цэнтральнае месца ў эстэтычным афармленні заняла тэма космасу і зорнага неба.

Поўная рэалізацыя праекта ўключае яшчэ дзве чаргі, дзякуючы якім агульная працягласць дарогі-дублёра складзе 7 км. Другая пойдзе ўздоўж вёскі Гарадшчына, трэцяя – да вуліцы Грунвальдскай мікрараёна Казіміраўка. Дарога дазволіць транспартнаму патоку з Задняпроўя выязджаць на Мінскую шашу, абыходзячы вуліцу Якубоўскага і Загарадную шашу, на якіх не толькі ў гадзіны пік ўтвараюцца транспартныя заторы.

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным важнай для горада падзеі, прысутнічалі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Аляксандр Ягораў, генеральны дырэктар ААТ «ДБТ №3» Аляксандр Міхаленка, работнікі транспартных арганізацый, будаўнікі, грамадскасць.

Развіццё і ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры – важная для Магілёва сфера, падкрэсліў Анатоль Сівак. Такія аб’екты даюць магчымасць гораду развіваццанават у самых аддаленых кутках. Вырашаецца транспартная праблема. Злучэнне розных частак абласнога цэнтра адзінай дарогай дазволіць людзям хутчэй дабірацца да працы. «Такія важныя транспартныя артэрыі дзяржава будуе за кошт бюджэту, гэта, па сутнасці, яго абавязак. У новае для нас свята адкрываць такія аб’екты – добрая традыцыя», – канстатаваў ён.

 

«Мы жывём у незалежнай краіне, будуем гарады, дарогі, спартыўныя збудаванні, бальніцы, вырошчваем хлеб і гадуемдзяцей у міры. Гэта яшчэ раз даказвае: калі беларусы адзіныя –яны могуць многае, – адзначыў Леанід Заяц. – І Дзень народнага адзінства сімвалізуе гэту згуртаванасць».

Кажучы пра новы аб’ект, кіраўнік рэгіёна падзякаваў усім, хто мае дачыненне да гэтай няпростай будоўлі, якая вырашыла адну з найважнейшых транспартных праблем у горадзе. «Сёння ў магілёўцаў двайное свята, – падкрэсліў Леанід Заяц. – Спраўдзілася даўняя мары гараджан. Дзякуй кіраўніку дзяржавы за садзейнічанне, а будаўнікам – за якасную і хуткую працу».

Фінансаванне праекта ажыццяўляў Банк развіцця Беларусі. Па словах старшыні аблвыканкама, на рэалізацыю 1-й чаргі праекта было выдаткавана Br85 млн. Заказчыкам па будаўніцтве аб’екта выступіла Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, генеральны падрадчыкам –ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №3», а ўзвядзеннем мастоў займаліся спецыялісты філіяла МСУ №1 ААТ «Мастабуд». Прадстаўнікам гэтых арганізацый, а таксама Інстытута «Магілёўграмадзянпраект» сёння ўручылі ганаровыя граматы, падзякі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Дарэчы, Леанід Заяц паведаміў, што па ініцыятыве гараджан, і яна была падтрымана мясцовым кіраўніцтвам, дарогу-дублёр плануецца назваць 17 верасня.

«Дарога-дублёр злучае вуліцуКасманаўтаў з жылым мікрараёнам Спадарожнік-2, у якім у найбліжэйшы час будзе жыць 3 тыс.чалавек, а таксама мікрараёнам Спадарожнік з насельніцтвам 15 тыс. чалавек, – падкрэсліў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. – Важна, што будуць разгружаны цэнтральныя вуліцы – Першамайская, Касманаўтаў, праспект Міру. Гэта стварае вялікую зручнасць для жыхароў Магілёва і ўсіх уладальнікаў транспарту. Адкрыццё дублёра стала працягам працы па развіцці транспартнай інфраструктуры горада. Мы пачалі яе з 2013 года, і сёння, да ўсеагульнай радасці, усе масты і пуцеправоды абласнога цэнтра прыведзены ў належны стан».

Пасля адкрыцця дублёра ганаровыя госці праехалі па новай дарозе, ацаніўшы якасць працы будаўнікоў і знешні выгляд аб’екта, затым прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю ў абласным цэнтры плошчы Адзінства і памятнага знака да Дня народнага адзінства.

Ольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая