Святкаванне 105-й гадавіны ўтварэння УЛКСМ адбудзецца 27 кастрычніка ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Яўгена Глебава. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як распавялі суразмоўцы, круглая дата збярэ на ўрачыстым мерапрыемстве пераемнасць пакаленняў - піянераў, актыў БРСМ і ветэранаў камсамольскага руху.
У холе для гасцей будзе працаваць тэматычная выстава «Пераемнасць пакаленняў», якая адлюстроўвае ўсе самыя яркія прыклады і калекцыйныя прадметы масавага руху часу існавання УЛКСМ. Далей для ўдзельнікаў пройдзе канцэрт творчых калектываў гімназіі-каледжа мастацтваў.
Фінальнай кропкай мерапрыемства стане адкрыты дыялог «Сустрэча пакаленняў». Моладзь пачуе цікавыя гісторыі пра камсамольскі рух, а таксама зможа задаць пытанні ветэранам камсамольскага руху. Кожнае пакаленне зможа падзяліцца сваімі ведамі, вопытам і новымі магчымасцямі, якія адрываюцца перад сучаснымі маладзёжнымі арганізацыямі.
Пачатак мерапрыемства а 10.30.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза