У Магілёве ў 2019 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 2 км магістральных вуліц. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Магілёва» Андрэй Маскалёў.
Асноўныя будаўнічыя работы будуць весціся на галоўнай магістралі абласнога цэнтра – вуліцы Першамайскай. Тры гады таму быў адрамантаваны ўчастак у цэнтры горада ад плошчы Славы да чыгуначнага вакзала. Цяпер, як толькі дазволяць умовы надвор’я, плануецца прыступіць да капрамонту ўчастка ад вуліцы Бялінскага да чыгуначнага пераезда. На гэтыя мэты з бюджэту выдзелена Br5,2 млн, а агульная працягласць трасы складзе каля 1,5 км. «Будзе прыведзена ў парадак праезджая частка, уладкаваны тратуары і веладарожкі, абноўлены малыя архітэктурныя формы, прыпынкі грамадскага транспарту», – сказаў Андрэй Маскалёў.
Прадугледжана таксама стварэнне зоны адпачынку на невялікім возеры ў раёне заправачнай станцыі «Беларуснафта». Вадаём паглыбяць і выраўнуюць яго берагі, а вакол разаб’юць пешаходныя дарожкі і пляцоўкі для адпачынку з альтанкамі і асвятленнем. Тут жа плануецца ўладкаваць спартыўны гарадок і ўсталяваць вулічныя трэнажоры. Асноўныя будаўнічыя работы на Першамайскай плануецца выканаць да канца чэрвеня.
Аналагічны капрамонт чакае і Чавуская шаша на ўездзе ў горад. На ўчастку працягласцю 500 м будзе заменены асфальт і бардзюры, уладкаваны пешаходныя і веладарожкі, абноўлены стаянкі грамадскага транспарту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне