«Белпошта» прапануе бясплатна адправіць паштоўку да 23 лютага, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Акцыя пройдзе ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі 20 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Усе жадаючыя могуць набыць тут паштовыя карткі або паштоўкі ў канвертах (да 20 г) і павіншаваць любімых сыноў, унукаў, мужоў, бацькоў, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
У Магілёве адправіць паштоўку можна будзе ў паштовай краме «Штэмпель» (вул. Першамайская, д. 28), а ў Бабруйску – у АСС № 27 (вул. Мінская, д. 21) з 11.30 да 12.30.
Як адзначаецца на сайце «Белпошты», у акцыі могуць прыняць удзел толькі фізічныя асобы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29