Заўтра, 15 студзеня, МНС запрашае магіляўчан і гасцей горада прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню ратавальніка Рэспублікі Беларусь.

Пачнецца святочная праграма ў 11.00 з урачыстай цырымоніі прынясення прысягі маладымі работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці па адрасе завулак Пажарны, 6.

Арганізатары расказалі, што 68 маладых супрацоўнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы прынясуць прысягу. Сярод іх чатыры дзяўчыны: малодшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага ГРАНС Юлія Ізмер-Юхневіч, малодшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Магілёўскага ГАНС Лізавета Бабій, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Слаўгарадскага РАНС Анастасія Сляпцова Мсціслаўскага РАНС Марына Шматава.

Па гэтым жа адрасе ў Зале Славы адбудзецца ўзнагароджанне найлепшых работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях рэгіёну.

СБ