У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
З сённяшняга дня ацяпленне пачнуць падаваць у дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы. Таксама сістэмы ацяплення ўключаюць ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах. Акрамя гэтага, цеплыня пачне паступаць у будынкі бібліятэк і гасцініц, размешчаных на тэрыторыі горада.
Рашэнне было прынята ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я. Пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра вышэй за плюс 10 градусаў сістэмы ўтаплення названых устаноў перавядуць у эканамічны рэжым. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы ацяпленне будзе адключана.
Переводчик