У Магілёве пакажуць нідэрландскія фільмы на беларускай мове
27.11.2019 - 14:39
Дні нідэрландскага кіно пройдуць у Магілёве 27 лістапада, 4 і 11 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Паказ фільмаў будзе арганізаваны ў кінатэатры «Космас» і будзе ажыццяўляцца на беларускай мове.
Дні нідэрландскага кіно ў такім фармаце – частка праекта «Беларускія ўікэнды», дзе вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно нашай краіны ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце.

Переводчик