У суботу, 9 снежня, у 10:00 пачнецца сустрэча пошукавікаў і рэканструктараў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» з педагогамі і навучэнцамі сярэдняй школы № 8 Магілёва.
Намеснік кіраўніка клуба «Віккру» Дзмітрый Паклонскі распавёў:
- Наш клуб рэалізуе праект «Навучыся памятаць», у рамках якога мы ўвесь час сустракаемся са школьнікамі, моладдзю. Апошняя такая сустрэча нядаўна прайшла ў Беларуска-Расійскім універсітэце, а заўтра мы сустракаемся з вучнямі 9–11-х класаў. Нашы пошукавікі-рэканструктары ваенна-гістарычных падзей прадэманструюць навучэнцам форму, амуніцыю, узбраенне Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама мы прыйдзем у школу з пераноснай выставай экспанатаў, знойдзеных намі падчас пошукавых экспедыцый на перадавых пазіцыях ВАВ. Экспанаты выстаўкі – гэта ў асноўным асабістыя рэчы чырвонаармейцаў, па якіх удалося ўстанавіць іх імёны: гурткі, лыжкі, пляшкі, фрагменты амуніцыі.
СБ, фота «Віккру»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)