Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае наведаць выставачны праект «Анатамікус». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як расказалі супрацоўнікі музея, экспанаты раскажуць пра анамаліі ў развіцці чалавека і жывёл. Праект умоўна дзеліцца на чатыры часткі. Першая прысвечана анатоміі, можна ўбачыць паталогіі органаў чалавека. Другая - этнаграфіі: маскі народаў свету з'яўляюцца адлюстраваннем культуры і традыцый розных народаў. Трэцяя частка - энтамалогія - гэта чароўны свет матылькоў і насякомых з усяго свету. Чацвёртая прысвечана батаніцы. Прадстаўлена прыгожая і небяспечная калекцыя атрутных раслін з розных куткоў планеты.

  «Асобная цікавасць уяўляе тое, што ў кожнага экспаната ёсць свая гісторыя - усё гэта можна самастойна паглядзець і пачытаць», - адзначылі спецыялісты.

Супрацоўнікі музея таксама адзначылі, што выстава немаленькая, таму наведвальнікі правядуць у залах шмат часу.

Азнаёміцца з выставачным праектам можна будзе да канца жніўня.

 

Рэд.