RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве праходзіць V маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва»

Сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава адкрылася V маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць.Моладзь.Ініцыятыва» у межах XVI абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека», прысвечаных Году гістарычнай памяці і 1030‑годдзю Праваслаўя ў Беларусі. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працоўнай моладзі Магілёўскай вобласці. Спікеры – работнікі музея, выкладчыкі ВНУ, духавенства.

Тэмы выступленняў – «Духоўныя асновы грамадзянска-патрыятычнага выхавання»; «Актуальныя пытанні духоўнасці і маральнасці для моладзі»; «Рэалізацыя міжнароднага інтэрактыўнага гісторыка-патрыятычнага праекта “Лічбавая зорка”. «Захаваем гісторыю разам»; «Дакументы ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў 2021–2022 г.г.»; «Мікалай II. Знаходжанне царскай сям’і ў Магілёве»; «Героі-ўдзельнікі Айчыннай вайны 1812 г. у баях і паходах на магілёўскай зямлі».

Завершыцца канферэнцыя экскурсіяй пад назвай «Гісторыя Магілёўскага краю з IX стагоддзя да 1917 г.». Арганізатар мерапрыемства – Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая