RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці

У горадзе на Дняпры 10 красавіка правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна азнаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай работы на Магілёўшчыне.

Праграмай семінара запланавана аглядная экскурсія па абласным цэнтры, знаёмства з выдатнымі мясцінамі і ўскладанне кветак да Вечнага агню на плошчы Славы. Тут жа гасцям раскажуць аб грамадзянскім і патрыятычным выхаванні маладога пакалення праз работу Ганаровага паста памяці загінулых за Айчыну. Ідэолагі Віцебскай вобласці наведаюць музей гісторыі Магілёва і даведаюцца аб яго ролі ў захаванні культурнай спадчыны і фарміраванні гістарычнай самасвядомасці.

Удзельнікам семінара прэзентуюць вопыт ідэалагічнай работы ў Магілёўскай вобласці, у тым ліку з кадрамі і актывам, раскажуць аб дзейнасці каардынацыйнага цэнтра інтэрнэт-маркетынгу Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь», гарадскім інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры.

У другой палове дня віцябляне паедуць на ААТ «Магілёўхімвалакно», дзе азнаёмяцца з вытворчасцю і музеем, даведаюцца аб сістэме работы па ідэалагічным забеспячэнні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства, ролі прафсаюзнага камітэта ў сацыяльнай падтрымцы работнікаў завода. Ідэолагі таксаманаведаюць УПНВП «Тэхналіт» і абласны адукацыйны цэнтр бяспекі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая