У Магілёве пройдзе абласны семінар-практыкум па захаванні і папулярызацыі народнай песні
30.03.2021 - 12:47
Рэгіянальны семінар-практыкум для кіраўнікоў народных і фальклорных ансамбляў, а таксама калектываў, якія працуюць у жанры народнай песні, адбудзецца 31 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ўстановы культуры.
Як адзначылі суразмоўцы, мэтай мерапрыемства з’яўляецца абмен вопытам, пазнанне новых творчых шляхоў, падтрымка самабытных выканаўцаў і мастацкіх калектываў, прапаганда мясцовай традыцыйнай культуры і іншае.
У праграме абмеркавання і майстар-класы па захаванні і папулярызацыі традыцый народных песень на прыкладах раённых фальклорных ансамбляў.
Пачатак семінара ў 11.00.

Рэд.
Переводчик