У Магілёве пройдзе матч 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
29.03.2024 - 09:57
Пасля міжнароднай паўзы 29 сакавіка адновяцца сустрэчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, - «Днепр» прыме дзяржынскі «Арсенал». У першым туры абедзве каманды пацярпелі паразы: магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай «Славіі» (0:2), а футбалісты «Арсенала» саступілі ў Менску жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» (0:1).
Переводчик