RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве прыступаюць да будаўніцтва аб’язной дарогі. Відэа

Яшчэ адна важная магістраль з’явіцца ў Магілёве. У горадзе прыступаюць да будаўніцтва аб’язной дарогі. Яна будзе дубляваць Загарадную шашу. Цяпер рыхтуецца будаўнічая пляцоўка. Расчыстка тэрыторыі зойме каля паўгода. Пабудуюць новую дарогу з бетону. Працы падзялілі на тры этапы. Першы завершыцца ў наступным годзе.

Дарога-дублёр з прапускной здольнасцю больш за тры тысячы машын у гадзінупік значна разгрузіць Загарадную шашу і звяжа два мікрараёны – Спадарожнік і Казіміраўку. Таксама гэта прамы шлях да прамысловай тэрыторыі, дзе размешчаны прадпрыемствы мясцовай свабоднай эканамічнай зоны. Кошт праекта складае больш за Br100 млн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая