Фасады некалькіх дамоў на адной з цэнтральных вуліц горада на Дняпры будуць распісаны ў межах арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей», які адбудзецца ў чэрвені гэтага года. Конкурс эскізаў ужо аб’яўлены.
– Для роспісу прапануем сцяну школы мастацтваў № 4 і жылога дома па вуліцы Ленінскай, 4. Яны абраны невыпадкова, паколькі гэтыя фасады ствараюць перспектыву на месца, дзе існаваў адзін з самых велічных храмаў Магілёва – Багаяўленская царква. Тут жа з пачатку XVII стагоддзя размяшчаўся Богаяўленскі манастыр, на тэрыторыі якога функцыянавала заснаваная Спірыдонам Собалем Брацкая друкарня, – расказвае дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. – Таму на конкурсе эскізаў першачарговае значэнне будзе надавацца творам, якія будуць звязаны з гісторыяй і спецыфікай гістарычнай забудовы навакольнай тэрыторыі.
Эскізы прымаюцца як аўтарскія, так і ад творчых груп. Фінансавацца праект будзе за кошт сродкаў гарадскога бюджэту.
Прапановы можна да 1 мая высылаць на адрас: ratusha.mogilev@gmail.com.
Вынікі конкурсу падвядзе камісія, у склад якой увойдуць прадстаўнікі ўпраўленняў культуры, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама, супрацоўнікі Музея гісторыі Магілёва і абласной арганізацыі «Саюза мастакоў Беларусі».
Дарэчы, падобны мастацкі роспіс ужо ўпрыгожвае некалькі будынкаў у цэнтры Магілёва. У 2017 годзе сцены аднаго з дамоў на вуліцы Ленінскай змяніў мастак Рыгор Шараеў, а ў 2018 – сцяну музея этнаграфіі па вуліцы Першамайскай – яго калега Вера Юркова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве