RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве стартаваў двухдзённы семінар-практыкум у рамках праекта «Партыйная школа»

У Беларуска-Расійскім універсітэце стартаваў двухдзённы семінар-практыкум у рамках праекта «Партыйная школа».

У сустрэчы са старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» Вольгі Чамаданавай прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Юрый Машын, старшыні раённых аддзяленняў партый.

Адкрываючы семінар, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Юрый Машын адзначыў, што асноўная мэта мерапрыемства - акрэсліць ключавыя задачы па партыйным будаўніцтве.

- Поспех гэтай працы залежыць ад лідэраў раённых і абласных аддзяленняў, і менавіта ад нас залежыць, як мы зможам ажыццявіць гэтыя мэты, - падкрэсліў Юрый Віктаравіч.

Па словах старшыні Беларускай партыі «Белая Русь» Вольгі Чамаданавай, у адпаведнасці з Дырэктывай № 12, партыя з'яўляецца суб'ектам ідэалагічнай працы, і гэты дакумент павінен стаць асновай партыйнай дзейнасці

- У Дырэктыве дакладна прапісаны асноўныя тэзісы, якія мы павінны ўлічваць у нашай працы, - сказала Вольга Чамаданава. - Важна адзначыць, што праектная дзейнасць партыі не павінна дубліраваць праектную дзейнасць грамадскіх арганізацый. У нас ёсць свая палітычная структура, і ў гэтым кантэксце дыялогавыя пляцоўкі, акцыі і марафоны ў большай ступені адносяцца да грамадскай дзейнасці. Для нас важна, каб у кожнай галіне былі прадстаўлены нашыя людзі, нашы партыйцы.

Вольга Чамаданава ўручыла Падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё партыйнага будаўніцтва членам партыі Пятру Салаўёву, Алене Маскалёвай, Валянціне Шергілашвілі, Алене Лісіцы.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая