RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве стварылі новы футбольны клуб замест ліквідаванага «Дняпро»

Улады Магілёва прынялі пастанову аб стварэнні новага футбольнага клуба, які будзе прадстаўляць горад на рэспубліканскіх спаборніцтвах, паведамляе прэс-служба каманды.

Нагадаем: ФК «Дняпро» быў створаны мінулай зімой пры зліцці магілёўскага «Дняпра», які вылецеў з вышэйшай лігі, і мінскага «Луча», які застаўся ў элітным дывізіёне. У завершаным чэмпіянаце Беларусі «Дняпро» зноў страціў права выступаць у вышэйшай лізе, саступіўшы ў стыкавых матчах брэсцкаму «Руху». Пасля гэтага было абвешчана, што «Дняпро» здымаецца з першынства краіны.

Чарговы новы футбольны клуб, які з’явіўся ва ўсходняй сталіцы, атрымаў назву «Днепр-Магілёў». Хто зойме пасаду галоўнага трэнера, пакуль невядома, аднак асістэнтамі будуць Яўген Молчан, Уладзімір Прыгодзіч і Руслан Сіманенка.

Сёння асноўная каманда афіцыйна выйшла з адпачынку і правяла першую трэніроўку на полі Магілёўскага крытага манежа. Зараз ідзе фарміраванне складу, аднак у Магілёве абяцаюць рабіць стаўку на мясцовых выхаванцаў. Дарэчы, пад «крылом» новага клуба аб’ядналіся дзве наймацнейшыя футбольныя школы Магілёва – СДЮШАР № 7 і ДЮСШ «Днепр».

У прэс-службе клуба дадалі, што неўзабаве павінна вырашыцца пытанне, у якой лізе будзе выступаць «Днепр-Магілёў», аднак, згодна з рэгламентам, новая каманда мае права заявіцца толькі ў другую лігу – трэці па сіле дывізіён.

У клубе ў цяперашні час таксама працуюць над лагатыпам і афіцыйным сайтам.

Трэба дадаць, што мазырская «Славія», якая ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі павінна была згуляць з «Дняпро», выйшла ў паўфінал без барацьбы, улічваючы ліквідацыю «старой» каманды. Астатнія пары ¼ фіналу выглядаюць наступным чынам: «Дынама–Брэст» – «Іслач», «Дынама–Мінск» – БАТЭ, «Шахцёр» – «Тарпеда–БелАЗ».

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая