У Магілёве ўсталявалі першы інфармацыйны стэнд аб страчаных помніках архітэктуры. Ён размясціўся на будынку, дзе знаходзіўся сабор Святога Іосіфа, па адрасе вул. Першамайская, 29.
Ідэя па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны «Подых мінулага» рэалізуецца ў межах выпускнога праекта школы Цэнтра гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Яго сутнасць заключаецца ва ўсталяванні інфармацыйных таблічак з QR-кодамі, апісаннем і выявай зніклых аб’ектаў, якія маюць у свой час асаблівую значнасць для магілёўцаў. Ёсць імкненне такім чынам павялічыць цікавасць мясцовых жыхароў да гісторыі абласнога цэнтра, павысіць турыстычную прывабнасць і імідж горада.
У ліку асноўных аб’ектаў праекта – кафедральны сабор Святога Іосіфа, Богаяўленскі манастыр, Спаса-Праабражэнскі манастыр, касцёл Святога Ксаверыя, Фарны касцёл, Траецкая царква, Халодная сінагога і іншыя. Названыя помнікі гісторыі размяшчаліся пераважна ў цэнтры старога горада і з’яўляліся яго своеасаблівымі архітэктурнымі дамінантамі. Плануецца пашырэнне праекта: правядзенне конкурсаў гарадскіх легенд і старых фота Магілёва, фотачэлендж, квэсты і г. д.
Праект рэалізуецца пры садзейнічанні Магілёўскага гарвыканкама. Акрамя таго, ён атрымаў экспертную падтрымку музея гісторыі Магілёва. Большасць фатаграфій архітэктурных аб’ектаў ўзята з калекцыі Алега Лісоўскага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы