У Магілёве выбралі «Містара медкаледж»
21.02.2020 - 09:29
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў.
За званне найлепшага змагаліся Мікіта Палякоў, Вячаслаў Гойшык, Дзмітрый Уласенка, Мацвей Шчаўлінскі і Міхаіл Жарыкаў. Увесь вечар канкурсантам прыйшлося дэманстраваць эрудыцыю, знешнія дадзеныя, імправізаваць, жартаваць, спяваць, танцаваць і пераўвасабляцца.
Журы ацаніла выступленні ўсіх хлопцаў, узнагародзіўшы кожнага тытулам. У намінацыі «Містар online» перамог Дзмітрый Уласенка. Галоўны прыз і званне «Містар каледж – 2020» атрымаў Мікіта Палякоў.

Переводчик