XVIII летняя спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адбылася ў Магілёве.

У фінальных спаборніцтвах прыняло ўдзел 400 чалавек у складзе 17 каманд. Дружыны змагаліся ў міні-футболе, мужчынскім і жаночым валейболе, гіравым спорце, лёгкаатлетычным кросе.

У выніку ўпартай спартыўнай барацьбы першае месца падзялілі каманды Бабруйскага ўнітарнага камунальнага даччынага вытворчага прадпрыемства «Водаканал» і Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі. Другімі сталі прадстаўнікі Бабруйскага камунальнага ўнітарнага даччынага вытворчага прадпрыемства цеплаэнергетыкі. На трэцім радку п’едэстала гонару размясцілася зборная Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гарводаканал».