У Магілёве з 1 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на дваровых тэрыторыях. Такое даручэнне даў сёння на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.
Усяго ў Магілёве ў бягучым годзе з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў плануюць добраўпарадкаваць 25 дваровых тэрыторый. Упраўленнем камунальных прадпрыемстваў капітальны рамонт запланаваны ў пяці дваровых тэрыторыях, па 10 возьмуцца ўладкаваць адміністрацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў абласнога цэнтра. «Да гэтай працы трэба прывабіць прадпрыемствы і арганізацыі абласнога цэнтра, – лічыць мэр. – Гаворка ідзе аб набыцці або вырабе і ўстаноўцы адпаведнага дзіцячага і спартыўнага абсталявання».
Старшыня гарвыканкама таксама паставіў задачу ў справе навядзення парадку ў дварах і пад’ездах дамоў больш актыўна задзейнічаць мясцовае насельніцтва. «Нам трэба разгарнуць шырокую кампанію па стварэнні дамкамаў і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашмат больш, каб наш горад стаў яшчэ больш утульным і камфортным для пражывання, а таксама годна падрыхтавацца да святкавання 75-й гадавіны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», – адзначыў Уладзімір Цумараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.09.2025 - 09:15
06.09.2025 - 13:59
«Берагчы старонкі нашай гісторыі». У Магілёве адкрылі маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы
05.09.2025 - 13:41
«Бабруйскаграмаш» з рабочым візітам наведвае намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч
04.09.2025 - 17:16