RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве завяршыўся рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў АУС

У Магілёве завяршыўся Х рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.

Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, мерапрыемства прайшло ў атмасферы спаборнасці, таварыства і ўзаемавыручкі. Кожны з удзельнікаў паказаў найлепшыя якасці і пацвердзіў высокі прафесійны ўзровень. Ён падзякаваў удзельнікам за самааддачу, выказаўшы ўпэўненасць, што спаборніцкі вопыт дасць магчымасць яшчэ лепш і якасней выконваць службовыя абавязкі.

Кульмінацыяй свята стала ўшанаванне пераможцаў.

У камандным заліку бронзу заваявала каманда УУС Віцебшчыны, другое месца - УУС Магілёўскага аблвыканкама, золата - у Дэпартамента аховы. У асабістым заліку трэцяе месца заняў Андрэй Іваноў з Глускага РАУС, другое - Мікалай Мягкоў з Вілейскага РАУС, а першым стаў Аляксандр Малышкін з Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая