RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве з’явіўся тралейбус з сацыяльнай рэкламай МНС

У тралейбусным парку №1 Магілёва з’явіўся транспарт, аформлены сацыяльнай рэкламай МНС. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Цяпер тралейбус, якікурсіруе па маршруце №4,будзе выконваць не толькі функцыю перавозкі пасажыраў, але і прафілактычную. На бартах транспарту размясцілі яркія налепкі з інфармацыяй аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», а таксама нумарамі тэлефонаў службы выратавання.

Выратавальнікі спадзяюцца, што, убачыўшы такі тралейбус, грамадзяне задумаюцца аб неабходнасці выконваць правілы бяспекі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая