У музеі Луўра ў Парыжы можна ўбачыць малюнкі юных магілёўскіх мастакоў (відэа)
26.01.2022 - 17:30
Творы юных мастакоў з узорнай студыі выяўленчага мастацтва «Шар» Палаца культуры Магілёўскай вобласці можна ўбачыць на выставе ў музеі Луўра ў Парыжы. У сталіцы Францыі праходзіць міжнародная мастацкая выстава «Адзін свет – адна будучыня».