Футбольныя каманды Магілёўскай вобласці пачалі новы сезон у другой лізе чэмпіянату Беларусі з перамогі.
Клуб «Горкі» дома памерыўся сіламі са «Жлобінам» і адолеў саперніка –3:1. У складзе гаспадароў забівалі Яўген Шапавалаў, Станіслаў Булах і Павел Купцоў. На апошніх хвілінах сустрэчы зламаць супраціўленне свайго апанента змог і клуб «Асіповічы». Калектыў з берагоў Свіслачы ўзяў верх над Мінскім «Энергетыкам-БДАТУ» – 4:3. У асіпаўчан галы на рахунку Аляксандра Емяльянава, Уладзіслава Лапко, Уладзіслава Стасенкі і Ільі Сапліна.
Яшчэ адзін прадстаўнік нашага рэгіёна –магілёўскі «Днепр»–празняцотную колькасць каманд у сваёй падгрупе прапускаў першы тур.
У турніры футбалісты з Магілёва стартуюць у найбліжэйшыя выхадныя хатнім матчам у абласным дэрбі: «Днепр» пазмагаецца з «Асіповічамі». «Горкі» ж свой чарговы паядынак правядуць у гасцях супраць клуба з Рагачова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве