У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.
Скульптура «Афу» з’яўляецца сімвалам Усі і пасланцам ва ўсе куткі свету як сімвал дружбы, дабрабыту і шчасця. Усталяваны ў фае галоўнага ўваходу Палаца мастацтваў падарунак ужо палюбіўся супрацоўнікам і гараджанам, якія наведваюць гурткі і творчыя аб’яднанні. Цяпер ён будзе ствараць добры настрой і нагадваць бабруйчанам, што сяброўства не мае межаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць