У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян у Магілёўскай вобласці склала 7,25 працэнта
22.01.2025 - 09:12
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яўка грамадзян склала 7,81 %. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 8,95 % грамадзян, у Віцебскай - 7,45 %, у Гомельскай - 7,01 %, у Гродзенскай - 6,08 %, у Мінскай - 8,52 %, у Магілёўскай - 7,25 % , у Мінску - 8,54%.
За працэсам галасавання ў краіне назірае 44361 нацыянальны назіральнік.
Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку.
26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00.
Переводчик