RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю

У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю. Згодна з правіламі, прыпыніць навучальны працэс могуць толькі пры ўмове, што больш за 30% школьнікаў не прыйдзе на заняткі па прычыне хваробы. Пакуль сітуацыя не дае права прыняць такое рашэнне.

Паводле інфармацыі ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, на мінулым тыдні (з 4-га па 8-га лютага) у гарадскіх школах па прычыне хваробы адсутнічала 8,2% навучэнцаў, а дзіцячыя сады не наведвалі 4,1% малых. Таму пакуль не ідзе гаворкі аб увядзенні комплексу санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

На гэтым тыдні ў школах не праводзяць навучальныя заняткі для першых і другіх класаў: у іх дадатковыя канікулы.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая