Абавязковая двухтыднёвая ізаляцыя, уведзеная ў Расіі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будзе адменена з 15 ліпеня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на пастанову Расспажыўнагляду.

Пры гэтым замежнікам на ўездзе неабходна прадастаўляць даведку аб адсутнасці каранавіруса або здаваць тэст ужо ў Расіі. У выпадку адсутнасці даведкі, якая пацвярджае адмоўны тэст на каранавірус, даследаванне трэба прайсці на працягу трох каляндарных дзён на тэрыторыі РФ. Адзначаецца, што аплата тэстаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

Усім грамадзянам Расійскай Федэрацыі зараз спатрэбіцца зрабіць ПЦР-тэст на каранавірусную інфекцыю на працягу трох дзён з моманту прыбыцця з-за мяжы. Працадаўцаў жа абавязалі інфармаваць работнікаў, якія выязджаюць за мяжу, аб неабходнасці здачы такіх лабараторных даследаванняў пасля вяртання, а таксама правяраць наяўнасць даведак пра гэта.

БЕЛТА