У РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
На спаборніцтвах выступілі юнакі, якія не займаюцца біятлонам у спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах. Усяго ў рэспубліканскім фінале прынялі ўдзел 168 юных спартсменаў з каманд абласцей і горада Мінска. У першы дзень спаборніцтваў у пятніцу былі разыграны ўзнагароды ў спрынтах, у другі дзень вызначыліся наймацнейшыя ў мас-стартах і змешаных эстафетах. Прызёрамі ў асабістых гонках нядзелі сталі і юныя біятланісты Магілёўшчыны: у малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў (10-11 гадоў) другое месца заваяваў Арцём Баеў, у сярэдняй узроставай групе сярод дзяўчынак (12-13 гадоў) золата спаборніцтваў узяла Вікторыя Яўсеенка. У змешанай эстафеце ў малодшай групе ў спартсменаў Магілёўскай вобласці - трэці вынік. Таксама трэцяе месца ў нашых дзяцей сярод біятланістаў сярэдняй узроставай групы. У змешанай эстафеце ў старэйшай групе каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца.
Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года. Удзельнікі вырашальнага этапа раней прайшлі адбор на раённых і абласных спаборніцтвах, на старт якіх у гэтым сезоне ў суме выйшла больш за 33 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя кубкаў, медалёў і дыпломаў кожны фіналіст атрымаў камплект сувенірнай прадукцыі, а таксама спартыўную форму для далейшых заняткаў.
Па матэрыялам БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню