RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» прыняло ўдзел каля 7,5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці

У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» прыняло ўдзел каля 7,5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці, у тым ліку 3,7 тыс. работнікаў лясной гаспадаркі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

У лясных масівах рэгіёна спецыялісты і валанцёры ліквідавалі больш за 20 незаконных звалак, прыбралі 390 м куб. смецця, ачысцілі 823 м куб. лесу ад захламленасці, адрамантавалі 32 месцы адпачынку. Найбольшую актыўнасць праявілі ў гэтай працы прадстаўнікі Магілёўскага і Горацкага раёнаў. Акрамя таго, работнікі лясной гаспадаркі правялі папаўненне лясных культур на плошчы 293 га, пасадзілі 307,2 тыс.саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод.

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Асноўная мэта–прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Для Беларусі акцыя ўжо традыцыйная: упершыню яна адбылася ў 2010 годзе. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі Рэспублікі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая