RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У СЭЗ «Магілёў» рэалізуюць праект па вытворчасці хіміка-тэрмамеханічнай масы

Дасягнута дамоўленасць з замежным інвестарам на рэалізацыю на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» буйнога інвестыцыйнага праекта па стварэнню вытворчасці хіміка-тэрмамеханічнай масы. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«Цяпер дасягнута дамоўленасць з замежным інвестарам на рэалізацыю на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» буйнога інвестыцыйнага праекту па стварэнні вытворчасці хіміка-тэрмамеханічнай масы. Запуск гэтай вытворчасці дазволіць уцягнуць у перапрацоўку да 900 тыс. куб.м у год мяккалістнай драўніны», - распавёў Пётр Пархомчык.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая