У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» другім разам у гісторыі прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу ў памяшканні. За званне пераможцы сярод мужчын і сярод жанчын змагаліся нацыянальная каманда, зборныя абласцей рэспублікі і Мінска.

Нацыянальныя каманды Беларусі занялі першае месца і ў мужчынскай, і ў жаночай эстафеце 4х400 метраў. Характэрна, што за мужчынскую нацыянальную каманду ў складзе эстафетнай чацвёркі выступілі тры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці: Раман Валодзькін, Ягор Хаўратовіч, Уладзіслаў Аляксандраў. Другое месца заняла каманда Мінск-1, трэцяе – зборная Гродзенскай вобласці.

У жаночай эстафеце другой стала каманда Брэсцкай вобласці, трэцяй – Гродзенскага рэгіёна.

mogilevnews.by