RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Слаўгарадзе двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха

Здарэнне адбылося ўвечары 25 мая ў адным са шматпавярховых дамоў Слаўгарада, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта.

Тым вечарам мама хлопчыка знаходзілася ў ванным пакоі. У гэты час старэйшая дачка адкрыла акно на кухні, каб паклікаць дадому сваіх брата і сястру. Пасля чаго яна выйшла з пакоя, а акно пакінула адчыненым. Хлопчык падцягнуў крэсла, залез на падваконнік і, абапёршыся аб маскітную сетку, выпаў з вышыні чацвёртага паверха.

 
З рознымі цялеснымі пашкоджаннямі дзіцяці шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя. Яго стан ацэньваецца як стабільны са станоўчай дынамікай.

Слаўгарадскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.

Следчыя ў чарговы раз звяртаюцца да бацькоў і нагадваюць, што трэба быць больш уважлівымі ў адносінах да сваіх дзяцей. Старайцеся не пакідаць іх без нагляду, асабліва ў пакоях з адкрытым акном. Усе прадметы мэблі павінны быць адсунутыя ад вокнаў, каб дзіця не магло залезці на падваконнік. Стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзіцяці самастойна яго адкрыць. Памятайце, што маскітная сетка не з’яўляецца абаронай ад няшчасных выпадкаў, звязаных з падзеннем!

CБ, фота СК

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая