У студзені-маі 2019 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 1,3 тыс. новых кватэр
21.06.2019 - 08:08
У студзені-маі 2019 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 367 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 102,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 58,3 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 56,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 47,9 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 19,9 тыс. кв. м жылля, або 19,3% ад агульнага ўводу па вобласці.
Переводчик