RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У выхадныя музей Масленікава запрашае на інтэрактыўныя заняткі «Шакалад» і «Мой горад»

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада ў гэтыя выхадныя на займальныя заняткі.

13 лістапада (субота), 12.00–12.40. Інтэрактыўныя музейныя заняткі «Шакалад» (5+). Гэта выдатная магчымасць падняць настрой і даведацца больш аб незвычайна смачным і ўсімі любімым прадукце. Наведвальнікам раскажуць пра тое, якое дачыненне да шакаладу маюць індзейцы, чаму гэты ласунак быў даступны не для ўсіх, як яго гатуюць, дзе расце, як правільна выбраць. Кожны даведаецца пра тое, як «ежа багоў» паўплывала на сусветную культуру, пра шэдэўры сусветнага жывапісу, дзе адбілася любоў да шакаладу. Затым удзельнікаў чакае гульня і салодкі сюрпрыз. Заняткі праводзіцца для групы ад пяці чалавек. Кошт квітка – Br5.

14 лістапада (нядзеля), 12.00–12.40. Інтэрактыўныя заняткі «Мой горад» (10+). Знаёмыя і звыклыя будынкі Магілёва адкрыюцца па-новаму. Наведвальнікі азнаёмяцца з унікальнымі помнікамі архітэктуры, іх асаблівасцямі і гісторыяй, ім трэба звярнуцца да этапаў развіцця горада, прасачыць, як гістарычныя падзеі паўплывалі на прынцыпы грамадзянскага будаўніцтва. Акрамя таго, прысутныя пазнаёмяцца з жывапіснымі палотнамі беларускіх мастакоў, што захавалі помнікі архітэктуры, якія злучаюць і аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў. Кошт квітка – Br5.

Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: 62-24-25; 71-17-49.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая