Бясплатнымі «трэнажоркамі» пад адкрытым небам актыўна прырастаюць не толькі гарадскія мікрараёны, але і сельскія ўскраіны. Сёння такую ўрачыста адкрылі ў вёсцы Сумарокава.
Міні-поле для футбола, пляцоўка для валейбола, турнікі... Мясцовыя дзяўчынкі турнікі ўжо апрабавалі. На пытанне, як яны, хорам лаканічна адказваюць: «Клас!»
– У Сумарокава да гэтага спартыўнай пляцоўкі не было – тлумачыць 16-гадовы Ігар Марозаў, – таму што школы ў вёсцы няма, нас аўтобусам падвозяць у суседні аграгарадок Княжыцы. Там спартыўная база добрая, але хацелася, вядома, каб была свая. Мы з хлапчукамі некалькі гадоў таму самі зрабілі на полі пясочніцу, паставілі драўляныя вароты, ганялі ў футбол. Цяпер – зусім іншы ўзровень. І мы шчаслівыя.
Адзінаццацікласнік Ігар з сям’і, у якой пяцёра дзяцей, таму на поле – пасля ўрокаў – плануе прыходзіць разам з малодшымі братамі. А ў будучыні, кажа, марыць стаць прафесійным футбалістам.
– Сумарокава не аграгарадок, але народу тут шмат, – удакладняе старшыня Княжыцкага сельсавета Віктар Палтаран. – 610 жыхароў, 158 дзяцей. Выдатна, што з’явілася месца для заняткаў спортам. Гэта і для здароўя карысна, і, зноў жа, адцягне дзяцей ад гаджэтаў. І, што немалаважна для вяскоўцаў, уваход у такую спартзалу пад адкрытым небам – бясплатны.
На тэрыторыі Магілёўскага раёна – 233 фізкультурна-спартыўныя збудаванні: крыты конны манеж, абсталяваная лыжная траса, тры стадыёны, 29 спартзалаў, 65 спартпляцовак, футбольныя палі, хакейныя пляцоўкі…
– У раёне 17 аграгарадкоў, у кожным з іх уладкаваны вулічныя спартыўныя пляцоўкі. Але мы не спыняемся на гэтым, будзем ствараць іх і ў буйных, перспектыўных вёсках, – падкрэслівае намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса. – Сумарокава – першая ў гэтым спісе. У будучыні плануем усталяваць тут яшчэ і варкаўт-пляцоўку, каб фізкультурай і спортам займаліся на свежым паветры і дзеці, і іх бацькі. А як паказвае практыка, падобныя спартзалы пад адкрытым небам запатрабаваны не толькі ў школьнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00