RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна асвяцілі новую капліцу ў гонар Уваскрэсення Хрыстова

У вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна асвяцілі новую капліцу ў гонар Уваскрэсення Хрыстова. Урачысты абрад здзейсніў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Капліца ўзведзена па ініцыятыве ўраджэнца Ухлясці і ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна Алега Шэпеля, які ўзначальвае Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь і Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Грошы збіралі ўсім мірам, а мясцовыя жыхары высадзілі дрэвы. Раней у гэтай вёсцы наогул не было храма, таму для праваслаўных вернікаў Ухлясці і наваколля гэта значная падзея.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая