RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У выставачнай зале Магілёва 18 снежня адкрыецца калядная выстава вырабаў рамеснікаў

Магілёўскія рамеснікі рыхтуюцца да традыцыйнай каляднай выставы «Анёл, майстар і добрыя справы». Яна адкрыецца 18 снежня ў 16.00 у Гарадской выставачнай зале.

Грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая майстэрня», народная студыя «Чараўніцы», майстар-рэстаўратар ёлачных упрыгожванняў з Віцебска Наталля Кавалёва і жыхары Магілёва, якія адгукнуліся на заклік паказаць свае ўменні ў творчай дзейнасці, звязанай з рамяством, прадставяць тут сувеніры і падарункі ручной працы. У тым ліку паштоўкі, лялькі, шалікі, бранзалеты, свечкі, гліняныя званочкі. Усе экспанаты можна будзе набыць.

Сёлета працягнуцца майстар-класы «Наша ёлка», дзе госці, значныя для жыцця горада людзі у 17.00 кожны вечар пад кіраўніцтвам майстра будуць вырабляць сваю імянную цацку на магілёўскую хатнюю ялінку. У 2019-м лясная прыгажуня здабыла аўтарскія цацкі ад Алы Галушкі, Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Пятровіча, Ірыны Жабаравай, Паўла Марыненкі, Аляксандра Гарадкова, Ніны Сурэнкінай, Дзмітрыя Сарокіна, Юрыя Стукалава, Вольгі Волкавай, Надзеі Міхайлавай, Ірыны Новікавай, Аляксандра Іваненкі.

Разам з гэтым праектам стартуе яшчэ адзін – серыя майстар-класаў «Цуды сваімі рукамі» з дзеткамі, якім цуд на Каляды проста неабходны.

Выстава прадоўжыцца да 8 студзеня 2020 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая