Удзельнікамі традыцыйнага «Мебелаін марафону», які пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка, стануць спартсмены з пяці краін. Заяўкі ўжо падалі прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі.
Спартыўнае свята пройдзе ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго ўдзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых мясцинах Магілёва. Свята ўнікальнае для нашай краіны спалучэннем спартыўнага і культурнага складнікаў праграмы – мерапрыемства не абмяжоўваецца толькі спартыўнымі забегамі, а ўключае яшчэ і шырокую забаўляльную частку.
У межах марафону ўпершыню ў Беларусі адбудзецца «Марафон на 4-х». Гэта значыць, што любая каманда з 4 удзельнікаў мае магчымасць прабегчы чатыры кругі марафонскай дыстанцыі (кожны ўдзельнік – па адным крузе каля 10,5 км). У выніку ў актыве ў кожнага бегуна будзе заваяванне марафонскай дыстанцыі. Найлепшыя каманды атрымаюць каштоўныя падарункі. Свае дружыны ўжо сабралі вядомыя беларускія спартсмены Вольга Хіжынкова, Дзінара Алімбекава, Васіль Шапцябой. Фарміруюцца каманды журналістаў і беларускіх кампаній, якія таксама складуць канкурэнцыю знакамітасцям.
Для юных аматараў спорту ў дзень марафону пройдзе дзіцячы забег. У працяг спартыўнай часткі свята для жыхароў горада запланаваны розныя актывацыі: зоны забаў для дарослых і дзяцей, конкурсы і прызы, зона фудкорт, майстар-класы, выступленні артыстаў. У завяршэнне свята на галоўную сцэну выйдзе хэдлайнер мерапрыемства – гурт NIZKIZ.
Арганізатары адзначаюць, што «Магілёўскі Мебелаін марафон» становіцца маштабным святам і прыцягвае з кожным годам усё больш спартсменаў і гасцей у Магілёў, уносячы значны ўклад у яго развіццё. У пацверджанне гэтых слоў і прытрымліваючыся канцэпцыі марафону «Другое дыханне», супрацоўнікі ЗТАА «Мебелаін» паабяцалі па яго выніках высадзіць колькасць дрэў, роўнуюколькасці тых, хтопрабег 42 195 метраў. Індывідуальныя спаборніцтвы пройдуць па трох дыстанцыях: 42 км 195 м; 10 км; 4 км.
Усе жадаючыя прыняць удзел у марафоне могуць папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце. Запіс прадоўжыцца да 5 кастрычніка 2019 года. Пасля рэгістрацыі на працягу сямі дзён удзельнік абавязаны выплаціць рэгістрацыйны (стартавы) узнос ва ўстаноўленым памеры. Сума ўзносу вар’іруецца ў залежнасці ад даты рэгістрацыі і абранай дыстанцыі. 6 кастрычніка рэгістрацыя магчымая на месцы выдачы стартавых нумароў толькі для іншагародніх удзельнікаў.
З поўнай праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, упраўленне спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, ЗТАА «МЕБЕЛАІН».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года